воскресенье, 2 сентября 2018 г.

Адкрыты праект «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“»

Упраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг Адукацыйнага цэнтра Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у адкрытым праекце «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“», прысвечаным Году малой радзімы і накіраваным на стварэнне ўмоў для захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны розных рэгіёнаў Беларусі.

Асноўнымі задачамі правядзення праекта з’яўляюцца:

знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі;
падтрымка творчых ініцыятыў;
спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў праекта.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсе жадаючыя.

Удзел у праекце з’яўляецца бясплатным.

Тэрміны правядзення мерапрыемства: красавік – снежань 2018 года.

Усе работы будуць размяшчацца на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by) у раздзеле «Мая родная вуліца». Для ўдзелу ў праекце «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“» неабходна выканаць творчую работу – серыю фатаграфій, якія ў адвольнай мастацкай форме распавядаюць пра сваю родную вуліцу і могуць быць выкананы ў інфармацыйна-пазнавальным або лірычным жанрах.

Матэрыял таксама суправаджаецца кароткімі тэкставымі каментарыямі. Дапушчальныя фарматы фатаграфій – JPEG, PNG. Абмежаванне аб’ёму гатовай творчай работы ўсталявана ў 150 Мб.

Удзельнік праекта падае заяўку па вызначанай форме (гл. Дадатак) і накіроўвае разам з ёй творчую работу – фотазамалёўку – на электронны адрас olimp.unibel@gmail.com з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства.

Праект з’яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў: работы могуць дасылаць як асобныя ўдзельнікі, так і аўтарскія калектывы (да трох чалавек уключна).

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by) у раздзеле «Мая родная вуліца», афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

Палажэнне аб правядзенні праекта размешчана у раздзеле "Классному руководителю" - "Конкурсы".

Кантакты аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16;

тэлефоны: +375 17 229 19 65 Жвалеўская Дар’я Віктараўна;

+375 17 229 19 71 Чарнова Алена Мікалаеўна.

e-mail: olimp.unibel@gmail.com

Комментариев нет:

Отправить комментарий